Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro vivacissimo - Allegro maestoso assai
Расклад Падкасты
Клініка "Джэмэлі", у якой шпіталізаваны Францішак Клініка "Джэмэлі", у якой шпіталізаваны Францішак  (ANSA)

Стан здароўя Папы застаецца стабільным, працягваецца лячэнне

Пантыфік працягвае тэрапію і ўдзельнічае па відэасувязі ў духоўных практыкаваннях для Рымскай курыі, паведаміла Зала Друку Святога Пасада.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Увечары 13 сакавіка 2025 года Святы Пасад распаўсюдзіў паведамленне аб стане здароўя Францішка, які сёння адзначае 12-годдзе абрання на Пасад святога Пятра.

Раніцай Папа дыстанцыйна далучыўся да духоўных практыкаванняў, якія ў ватыканскай Зале Паўла VI праводзіць прапаведнік Папскага Дома, айцец Рабэрта Пазаліні. Затым маліўся ў капліцы побач са сваім пакоем.

На працягу дня Пантыфік атрымаў сотні віншавальных лістоў і пасланняў ад школ, каталіцкіх асацыяцый і інстытутаў, а таксама ад дзяцей і моладзі.

Пасля абеду медыцынскі персанал прынёс у пакой Папы торт са свечкамі, каб адзначыць гадавіну яго абрання.

У другой палове дня Святы Айцец зноў удзельнічаў у духоўных практыкаваннях для Рымскай курыі, пасля чаго працягваў дыхальную тэрапію.
Лячэнне Францішка заключаецца ў медыкаментознай і рухальнай тэрапіі, а таксама ў чаргаванні штучнай вентыляцыі лёгкіх ноччу з кіслароднай падтрымкай праз насавыя канюлі ўдзень.

Клінічны стан Папы застаецца стабільным, але складаным. Чакаецца, што новы медыцынскі бюлетэнь будзе апублікаваны ўвечары 14 сакавіка 2025 года.

Вернікі па ўсім свеце працягваюць маліцца аб выздараўленні Святога Айца. Раніцай 14 сакавіка кардынал Дзяржаўны сакратар П'етра Паралін узначаліць Імшу ў інтэнцыі Папы. Яна пройдзе ў Капэле Паоліна ў прысутнасці дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе.

Увечары 14 сакавіка ў 19:30 ружанцовая малітва за здароўе Францішка вернецца на Плошчу Святога Пятра.

13 сакавіка 2025, 20:30
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031