Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem - Confitebor - Sinfonia Dante
Расклад Падкасты
Першыя грузавікі з гуманітарнай дапамогай для Газы Першыя грузавікі з гуманітарнай дапамогай для Газы  (ANSA)

Папа падзякаваў за перамір’е ў Газе і заклікаў маліцца аб еднасці

Завяршаючы 19 студзеня 2025 года сустрэчу з вернікамі на малітве Анёл Панскі, Францішак падзякаваў пасярэднікам пагаднення аб спыненні агню ў Газе, назваў вызваленне вязняў на Кубе жэстам надзеі, а таксама заклікаў маліцца аб еднасці хрысціян і аб міры ў змучаных войнамі краінах.

Марыя Валодзіна - Vatican News

“У гэтыя дні было абвешчана, што з сённяшняга дня ўступае ў сілу пагадненне аб спыненні агню ў Газе. Выказваю ўдзячнасць усім пасярэднікам. Гэта выдатная праца – пасярэдніцтва дзеля міру. Дзякуй пасярэднікам! Я таксама дзякую ўсім бакам, якія ўдзельнічалі ў дасягненні гэтага важнага выніку”, - сказаў Францішак.

“Спадзяюся, што дасягнутыя дамоўленасці будуць неадкладна выконвацца бакамі і ўсе закладнікі змогуць нарэшце вярнуцца дадому і абняць сваіх блізкіх. Я моцна малюся за іх і іх сем'і. Таксама спадзяюся, што гуманітарная дапамога дасягне насельніцтва Газы як мага хутчэй і ў вялікай колькасці, бо яно мае ў гэтым вялікую патрэбу”, - зазначыў Святы Айцец.

“Як ізраільцяне, так і палесцінцы маюць патрэбу ў выразных знаках надзеі. Спадзяюся, што палітычныя ўлады абодвух бакоў пры дапамозе міжнароднай супольнасці змогуць дасягнуць справядлівага рашэння для дзвюх дзяржаў”, - адзначыў Папа, заклікаючы ўсіх сказаць так дыялогу, прымірэнню і міру.

Святы Айцец таксама пракаментаваў рашэнне аб вызваленні групы зняволеных з кубінскіх турмаў. “Гэта жэст вялікай надзеі, які рэалізуе адзін з намераў Юбілейнага года. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя месяцы ў розных кутках свету будуць ажыццяўляцца падобныя ініцыятывы, якія ўмацоўваюць давер на жыццёвым шляху людзей і народаў”, - пажадаў ён.

“У гэтыя дні малітвы аб еднасці хрысціян мы не перастаем прасіць у Бога каштоўны дар поўнага адзінства паміж усімі вучнямі Пана. І працягваем маліцца аб змучанай Украіне, Палесціне, Ізраілі, М'янме і аб усіх народах, якія пакутуюць ад вайны”, - заклікаў Пантыфік.

19 студзеня 2025, 13:42

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031