Пошук

Наступствы расійскага ракетнага абстрэлу Адэсы ва Украіне Наступствы расійскага ракетнага абстрэлу Адэсы ва Украіне  (ANSA)

Францішак салідарны з ахвярамі войнаў у свеце і пажараў у ЗША

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая адбылася 12 студзеня 2025 года ў Ватыкане, Папа запэўніў у малітве жыхароў ЗША, якія пакутуюць ад пажараў на захадзе краіны, і заклікаў не забывацца маліцца за мір.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Францішак выказаў спачуванне жыхарам Лос-Анджэлеса ў ЗША, дзе ў мінулыя дні адбыліся маштабныя разбуральныя пажары. “Я малюся за ўсіх вас”, - запэўніў Святы Айцец.

Папа распавёў, што раніцай 12 студзеня ў рымскай Базіліцы Святога Яна на Латэране адбылася беатыфікацыя ксяндза Джавані Мэрліні, італьянскага святара з кангрэгацыі Місіянераў Найсвяцейшай Крыві.

“Адданы місіянерству сярод народу, ён быў разважлівым дарадчыкам многіх душаў і пасланнікам міру. Давайце будзем прасіць праз яго заступніцтва, калі молімся за мір ва Украіне, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік.

“Давайце не будзем забывацца маліцца за мір. Не будзем забывацца, што вайна – гэта заўсёды паражэнне”, - дадаў Святы Айцец.
 

12 студзеня 2025, 13:28