Францішак салідарны з ахвярамі войнаў у свеце і пажараў у ЗША
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Францішак выказаў спачуванне жыхарам Лос-Анджэлеса ў ЗША, дзе ў мінулыя дні адбыліся маштабныя разбуральныя пажары. “Я малюся за ўсіх вас”, - запэўніў Святы Айцец.
Папа распавёў, што раніцай 12 студзеня ў рымскай Базіліцы Святога Яна на Латэране адбылася беатыфікацыя ксяндза Джавані Мэрліні, італьянскага святара з кангрэгацыі Місіянераў Найсвяцейшай Крыві.
“Адданы місіянерству сярод народу, ён быў разважлівым дарадчыкам многіх душаў і пасланнікам міру. Давайце будзем прасіць праз яго заступніцтва, калі молімся за мір ва Украіне, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце”, - сказаў Пантыфік.
“Давайце не будзем забывацца маліцца за мір. Не будзем забывацца, што вайна – гэта заўсёды паражэнне”, - дадаў Святы Айцец.