Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem - Confitebor - Sinfonia Dante
Расклад Падкасты

Анёл Панскі: не дазволіць будзённасці засланіць святло Хрыста

Падчас разважання перад малітвай Анёл Панскі 26 студзеня 2025 года Францішак заклікаў вернікаў распазнаваць у Езусе Збаўцу і не спакушацца Ягонай чалавечнасцю і любоўю да ўбогіх.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на Плошчы Святога Пятра Папа разважаў над эпізодам з Евангелля паводле Лукі, дзе Езус прамаўляе ў назарэцкай сінагозе (4, 21). Ён адзначыў, што гэтая падзея мае актуальнасць і для сучасных хрысціян.

"У той дзень у Назарэце Езус паставіў сваіх суразмоўцаў перад выбарам адносна Ягонай тоеснасці і місіі. Ніхто ў сінагозе не мог пазбегнуць пытання: ці Ён толькі сын цесляра, які прысвойвае сабе ролю, якая Яму не належыць, ці сапраўды Месія, пасланы Богам для збаўлення народу ад граху і ўсялякага зла?" - адзначыў Пантыфік.

Францішак падкрэсліў, што жыхары Назарэта не змаглі распазнаць у Езусе памазанца Божага менавіта таму, што лічылі, быццам надта добра Яго ведаюць. "Гэта, замест таго каб дапамагчы ім адкрыць свой розум і сэрца, стала для іх перашкодай, быццам заслона, якая хавае святло", - растлумачыў Біскуп Рыма.

Святы Айцец заклікаў сучасных вернікаў задумацца над уласнымі адносінамі з Хрыстом. "Ці адчуваем мы той унікальны аўтарытэт, з якім прамаўляе Езус? Ці пазнаём у Ім носьбіта збаўлення? І я сам, ці адчуваю патрэбу ў гэтым збаўленні? Ці адчуваю, што і я ў нейкім сэнсе ўбогі, вязень, сляпы, прыгнечаны?" - пытаўся Папа.

Завяршаючы разважанні, Святы Айцец звярнуўся да Марыі з просьбай дапамагчы вернікам не спакушацца чалавечнасцю Хрыста і Ягонай любоўю да малых і ўбогіх. "Просім Марыю, каб у гэты Юбілейны год мы маглі нанова адкрыць Езуса з захапленнем і адчуць у сэрцы радасную ўпэўненасць: "Так, гэта Ён, Збаўца!"", - заключыў Папа.
 

26 студзеня 2025, 12:22

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031