Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі Папа падчас ранішняй св. Імшы ў капліцы сваёй рэзідэнцыі  (Vatican Media)

Пантыфік: шчодрасць робіць сэрца больш шырокім

Шчодрасць робіць сэрца больш шырокім і вядзе да велікадушнасці, падкрэсліў Папа падчас ранішняй св. Імшы, якую 26 лістапада 2018 г. цэлебраваў у Ватыкане.

Францішак зазначыў, што Езус часта быў вельмі суровым да багатых людзей і нават папярэджваў, што ім цяжка будзе ўвайсці ў Валадарства Божае. За гэта некаторыя называюць Яго “камуністам”, але Пан добра ведае, што за багаццямі нярэдка стаіць злы дух: “пан гэтага свету”. Таму Ён казаў: “Не можаце служыць двум гаспадарам: Не можаце служыць Богу і мамоне”, - нагадаў Папа.

Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Евангелля ад Лукі (21,1-4), Пантыфік зазначыў, што таксама і тут прысутнічае супрацьпастаўленне паміж багатымі, “якія кідалі свае дары ў скарбонку” і беднай удавой, якая ўкінула ўсяго дзве лепты. “Удава, сірата, мігрант, іншаземец былі самымі беднымі ў Ізраэлі”, нагадаў Папа. І тым не менш, гэта жанчына аддала Богу ўсё, бо давярала Яму, была вельмі шчодрай. “Дала ўсё, таму што Пан большы за ўсё”, - дадаў ён.

Паводле Святога Айца, перад абліччам паведамленняў аб беднасці і голадзе ў свеце, кожнаму чалавеку будзе карысна спытаць у сябе: “Што магу зрабіць, каб вырашыць гэту праблему?”. А калі ён думае, што мае вельмі мала, можна узгадаць пра евангельскую бедную ўдаву, прапанаваў Францішак.

Рэпартаж з капліцы папскай рэзідэнцыі

Папа заклікаў вернікаў зрабіць рэвізію ў сваіх шафах, дзе могуць знайсці шмат вопраткі і абутку, якія можна аддаць патрабуючым. “Колькі пар абутку маю! Адну, дзве, тры, чатыры, пятнаццаць, дваццаць... Я ведаў аднаго мансеньёра ў якога іх было сорак. Але калі маеш шмат абутку, аддай палову. А колькі маем вопраткі, якую не ўжываем або апранаем адзін раз у год? Гэта спосаб, каб быць шчодрымі, даваць тое, што маем, дзяліцца”, - сказаў ён.

Францішак прывёў таксама іншы прыклад. Ён распавёў пра жанчыну, якая заўсёды аддавала бедным дзесятую частку з таго, што набывала ў супермаркеце. “Аддавала “дзесяціну” бедным”, - падкрэсліў Пантыфік.

“[Мы можам чыніць цуды праз шчодрасць, шчодрасць у малых, нязначных рэчах. Магчыма мы не робім так, бо гэта не прыходзіла нам у галаву. Але евангельскае пасланне прымушае нас задумацца: як магу стаць больш шчодрым? Хоць крыху больш...]”

, - дадаў Папа.

Паводле Святога Айца, перашкодай і ворагам шчодрасці з’яўляецца спажывальніцтва. Здараецца, што людзі, каб траціць грошы спецыяльна накіроўваюцца ў іншыя гарады на цэлыя выходныя. Спажывальніцтва паводле Папы, гэта вялікая хвароба сучаснасці. У сваю чаргу, шчордасць і ўвага да бедных “робяць сэрца больш шырокім і вядуць да велікадушнасці”.

Напрыканцы гаміліі Францішак заклікаў вернікаў маліцца, каб Бог зрабіў свабоднымі ад спажывальніцтва, якое робіць нявольнікамі і з’яўляецца псіхічнай хваробай.

Навіна ў фармаце аўдыё


 

26 лістапада 2018, 12:07
Увесь кантэнт >
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930