Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 

Пантыфік: жыццё – гэта час на любоў, а не валоданне ўласнасцю

Багатымі робіць любоў, а не матэрыяльныя каштоўнасці, адзначыў Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 7 лістапада 2018 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Працягваючы цыкл катэхез аб Дэкалогу, Папа патлумачыў значэнне сёмай запаведзі: “Не крадзі”. Ён заўважыў, што не існуе такой культуры, якая б лічыла крадзеж законным, бо чалавечая натура вельмі ўспрымальная да абароны маёмасці.

У той жа час, Святы Айцец заклікаў паглядзець на сёмую запаведзь у больш шырокай перспектыве, разглядаючы тэму валодання ўласнасцю ў святле хрысціянскай мудрасці. Ён нагадаў, што прынцыпам сацыяльнага вучэння Касцёла з’яўляецца ўсеагульнае права на валоданне дабротамі.

Спасылаючыся на Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, Папа зазначыў, што Бог даручыў зямлю з яе багаццямі ўсяму чалавецтву, каб сумесна клапацілася пра яе, падпарадкоўвала праз сваю працу і карысталася яе пладамі. “Усеагульнае прызначэнне дабротаў застаецца прыярытэтным, нават спрыянне агульнаму дабру патрабуе павагі да прыватнай уласнасці, права на яе і карыстання ёю”, - дадаў Пантыфік.

Папа перакананы, што паводле Божай задумы, свет не павінен быць падзелены на “лігі”, а адметнасці і розныя ўмовы жыцця існуюць, каб людзі маглі клапаціцца адно пра аднаго.

“[Свет мае багата рэсурсаў, каб забяспечыць элементарныя патрэбы ўсіх. Аднак многія людзі жывуць у стане абуральнай нястачы, а рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца без крытэрыяў, марнуюцца. Але свет – адзіны! Чалавецтва – адзінае!]”

, - падкрэсліў Святы Айцец.

“Голад існуе на зямлі не таму, што не хапае ежы! Больш за тое, дзеля патрэб рынку яе часам знішчаюць, выкідаюць. Тое, чаго не хапае, гэта свабоднага і дальнабачнага прадпрымальніцтва, якое магло б забяспечыць належную вытворчасць, а таксама сацыяльнай пазіцыі, якая б гарантавала справядлівае размеркаванне. Катэхізіс кажа яшчэ: “Чалавек, карыстаючыся гэтымі дабротамі, павінен разглядаць рэчы, якімі ён законна валодае, як тыя, што належаць не толькі яму, але і супольнасці, у тым сэнсе, што яны павінны ісці на карысць не выключна яму аднаму, але і іншым. Любога роду багацце, каб быць добрым, павінна мець сацыяльнае вымярэнне”, - звярнуў увагу Францішак.

У такой перспектыве выяўляецца станоўчае і шырокае значэнне запаведзі “Не крадзі”. “Кожнае з дабротаў робіць яго ўласніка распарадчыкам Провіду”, - лічыць Папа.

“Валоданне ўласнасцю – гэта адказнасць, (...) і даброты, выключаныя з логікі Божага Провіду, з’яўляецца здрадай яе самага глыбокага сэнсу. Валодаю па-сапраўднаму тым, што магу дарыць (...). Сапраўды, калі не магу падарыць штосьці, дык гэта таму, што гэтая рэч валодае мною, мае ўладу нада мною, а я застаюся яе нявольнікам”, - падкрэсліў Пантыфік.

“[Валоданне дабротамі – гэта нагода, каб творча памнажаць іх і карыстацца з шчодрасцю, і, такім чынам, узрастаць у любові і свабодзе]”

, - дадаў ён.

Францішак нагадаў, што Езус, “не палічыў патрэбным быць на роўні з Богам”, але выракся самога сябе і “ўзбагаціў нас сваёю беднасцю”. У той час, як чалавецтва імкнецца “мець больш”, Бог прынёс яму свабоду, стаўшы бедным. “Тое, што робіць нас багатымі, гэта не матэрыяльныя каштоўнасці, а любоў”, - сцвердзіў Святы Айцец.

“Дарагія браты і сёстры, яшчэ раз Езус Хрыстус адкрывае нам поўны сэнс Святога Пісання. “Не крадзі”, значыць: любі з дапамогай тваіх дабротаў, карыстайся сваімі сродкамі, каб любіць як можаш. Тады тваё жыццё стане добрым, а валоданне ўласнасцю па-сапраўднаму будзе дарам, бо жыццё – гэта час не для таго, каб валодаць, але каб любіць”, - падкрэсліў Папа.

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, Пантыфік нагадаў, што 9 лістапада ў Каталіцкім Касцёле будзе адзначацца свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, якая з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма. Францішак заклікаў вернікаў маліцца за яго, каб заўсёды мог умацоўваць братоў у веры.

Рэпартаж з плошчы св. Пятра
Навіна ў фармаце аўдыё
07 лістапада 2018, 11:27
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930