Пошук

У Сеуце. Ілюстрацыйнае фота У Сеуце. Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Навэна ў Сеуце трывае, нягледзячы на мігранцкі крызіс

Парафія Маці Божай Афрыканскай ў іспанскай Сеуце пацвердзіла правядзенне навэны, нягледзячы на скасаванне свецкіх урачыстасцей у выніку міграцыйнага крызісу.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Улады аўтаномнага горада прынялі рашэнне прыпыніць свецкія мерапрыемствы, запланаваныя з 1 па 8 жніўня 2026 года. Прычынай гэтага кроку стаў крызіс, выкліканы масавым прытокам мігрантаў з Марока. Аднак рэлігійная праграма застаецца ў сіле і адбываецца паводле раскладу. Усе набажэнствы ў санктуарыі праходзяць штодзень. Пра гэта парафія Маці Божай Афрыканскай паведаміла ў сваёй афіцыйнай заяве.

Духавенства звярнулася да жыхароў з заклікам да адзінства і супольнай малітвы. У апублікаванай заяве падкрэсліваецца: "Цяпер больш чым калі-небудзь важна разам святкаваць тое, што складае сутнасць нашай ідэнтычнасці". Прадстаўнікі Касцёла ўдакладнілі, што рашэнне мясцовай адміністрацыі тычыцца выключна кірмашу і забаўляльных падзей. Літургіі і набажэнствы ў святыні працягваюцца без аніякіх змен. Парафія заахвочвае вернікаў да актыўнага ўдзелу ў супольнай малітве.

Навэна ў гонар Маці Божай Афрыканскай належыць да найважнейшых рэлігійных падзей у Сеуце. Апякунка горада стагоддзямі займае асаблівае месца ў яго духоўным жыцці і мясцовай традыцыі. Урачыстасці, якія папярэджваюць яе свята 5 жніўня, штогод збіраюць шматлікіх вернікаў.
 

03 жніўня 2026, 09:38