Пошук

ARGENTINA-CONGRESS-OPENING-FERNANDEZ

Урад і епіскапат Аргенціны чакаюць візіт Льва XIV

Канферэнцыя біскупаў Аргенціны разам з Міністэрствам замежных спраў, міжнароднага гандлю і веравызнанняў апублікавалі супольную заяву адносна весткі пра візіт Льва XIV у іх краіну. Папская пілігрымка запланавана на 8-11 лістапада 2026 года.

Ян Глінскі

Як падкрэсліваецца ў дакуменце, візіт Святога Айца ў Аргенціну, які адбудзецца ў межах апостальскага падарожжа ў Паўднёвую Амерыку, – гэта “доўгачаканая вестка”. Яна стала адказам на скіраванае раней запрашэнне ад дзяржаўных уладаў і лакальнага Каталіцкага Касцёла. Паводле аўтараў паслання, прыезд Пантыфіка стане важнай падзеяй як для Касцёла, так і для ўсяго аргенцінскага народа.

Папу Льва XIV чакае сардэчны прыём, які будзе запэўнены дзякуючы супрацоўніцтву ўрада і мясцовага Касцёла. Аўтары дакумента падкрэслілі таксама духоўны і дыпламатычны аспекты папскай пілігрымкі, мэта якой заключаецца ва ўмацаванні сувязяў супольнасці і братэрства.

Супольная заява была падпісана 5 жніўня 2026 года міністрам замежных спраў, міжнароднага гандлю і веравызнанняў Паблам Кірно, а таксама старшынёй Біскупскай Канферэнцыі Аргенціны арцыбіскупам Марцэлам Каломба.
 

07 жніўня 2026, 09:25