Пошук

Леў XIV Леў XIV 

Афіцыйна: Леў XIV наведае Уругвай, Аргенціну і Перу

Леў XIV здзейсніць апостальскае падарожжа ва Уругвай, Аргенціну і Перу з 6 па 17 лістапада 2026 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні распаўсюдзіў афіцыйную заяву пра будучае апостальскае падарожжа. "Прымаючы запрашэнне кіраўнікоў дзяржаў і касцельных улад адпаведных краін, Леў XIV здзейсніць апостальскі візіт ва Уругвай, Аргенціну і Перу", - гаворыцца ў тэксце.

Святы Айцец Леў XIV будзе знаходзіцца ва Уругваі з 6 па 8 лістапада 2026 года. У гэтай краіне ён наведае Мантэвідэо, Пайсанду і Фларыду. Затым Пантыфік накіруецца ў Аргенціну, дзе прабудзе з 8 па 11 лістапада 2026 года. Праграма ў аргенцінскай частцы падарожжа ахоплівае Буэнас-Айрэс, Кордаву і Лухан.

З 11 па 17 лістапада 2026 года Папа наведае Перу. Ён пабывае ў такіх гарадах, як Ліма, Чыклаё, Куска і Пукальпа.

Як падкрэсліваецца ў заяве, поўная праграма візіту будзе апублікавана пазней.
 

05 жніўня 2026, 12:02