Пошук

2019.04.18 Ostia, ostie, eucarestia, Messa Crismale

Гостыі для Кубы: падтрымка ў час крызісу

Касцёл у Панаме і Пуэрта-Рыка перадаў на Кубу сотні тысяч гостый, каб дапамагчы мясцовым дыяцэзіям цэлебраваць Імшы ва ўмовах вострага энергакрызісу і гаспадарчых цяжкасцей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Касцёл у Панаме і Пуэрта-Рыка арганізаваў аператыўную дастаўку сотняў тысяч гостый і камунікантаў на Кубу, каб падтрымаць мясцовыя дыяцэзіі і даць магчымасць працягваць літургічнае жыццё.

Панамская архідыяцэзія паведаміла аб адпраўцы 35 тысяч гостый і камунікантаў, а з Пуэрта-Рыка прыбыло яшчэ каля 300 тысяч. Гэта ініцыятыва, скаардынаваная біскупамі, стала важным сведчаннем салідарнасці ўнутры рэгіёну.

Прычынай такой акцыі стала цяжкая сацыяльна-эканамічная сітуацыя на востраве, якая востра закранула і парафіяльнае жыццё. Кляштар кармелітак, дзе традыцыйна выпякаюць гостыі і камуніканты, вымушаны быў значна скараціць вытворчасць праз пастаянныя адключэнні электрычнасці. Гэтае тэхнічнае абмежаванне прывяло да вострага недахопу літургічнага хлеба ў многіх дыяцэзіях.

Партыі гостый былі выраблены ў кляштарах Панамы і Пуэрта-Рыка і дастаўлены звычайнымі авіярэйсамі. Біскупы падкрэслілі, што Эўхарыстыя з'яўляецца "Сакрамэнтам еднасці", а гэты абмен – сімвал духоўнай сувязі паміж вернікамі розных краін.
 

18 чэрвеня 2026, 11:40