Пошук

Базіліка святога Марка ў Венецыі Базіліка святога Марка ў Венецыі  

Новы голас базілікі: у Венецыі пабудуюць унікальны арган

Базіліка святога Марка ў Венецыі атрымае новы арган з чатырох гукавых секцый, стварэннем якога зоймуцца вядомыя майстры з Германіі і Італіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Праект, кошт якога ацэньваецца ў тры мільёна еўра, быў прадстаўлены Патрыярхам Франчэска Маралья сумесна з адміністрацыяй базілікі. Завяршэнне работ плануецца да канца 2028 года – акурат да 1200-годдзя перанясення рэліквій святога Марка Евангеліста.

Новы інструмент будзе складацца з асноўнай і сольнай частак у алтарнай прасторы, а таксама дзвюх дадатковых секцый у трансепце, што дазволіць дасягнуць асаблівай глыбіні гуку ў прасторы з унікальнай акустыкай і мазаікамі.

Акрамя стварэння новага інструмента, майстры плануюць рэканструяваць гістарычны арган Каліда 1766 года, выкарыстоўваючы аўтэнтычныя трубы, якія захаваліся да нашых дзён.

Паралельна з культурнымі праектамі адміністрацыя базілікі працягвае ўдасканальваць сістэму прыёму наведвальнікаў. Увядзенне абавязковага анлайн-браніравання дазволіла пазбегнуць велізарных чэргаў і забяспечыць фінансавую стабільнасць.

Дзякуючы атрыманым сродкам, удалося забяспечыць працу персаналу і зноў адчыніць для вернікаў і турыстаў каля 40 меншых храмаў у гістарычным цэнтры Венецыі, якія раней заставаліся зачыненымі з прычыны адсутнасці рэсурсаў на іх утрыманне.
 

12 лютага 2026, 12:33