Пошук

Браты з супольнасці "Тэзэ" Браты з супольнасці "Тэзэ"   (Sofia Kostenko)

Польшча прыме наступную Еўрапейскую сустрэчу моладзі “Тэзэ”

Наступная, 49-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю “Тэзэ”, адбудзецца ў польскім горадзе Лодзь. Яна пройдзе з 28 снежня 2026 па 1 студзеня 2027 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Прыёр супольнасці “Тэзэ” брат Мэцью назваў месца правядзення чарговай навагодняй сустрэчы хрысціянскай моладзі Еўропы падчас вячэрняй малітвы, якая адбылася 30 снежня 2025 года на “Акор Арэне” ў Парыжы, дзе праходзіць сёлетні форум.

Штогадовыя Еўрапейскія сустрэчы моладзі, якія арганізуюцца ў рамках ініцыятывы “Пілігрымка даверу па зямлі”, Польшча прымала ўжо пяць разоў – па адным разе ў Варшаве (1999) і Познані (2009) і тройчы ў Вроцлаве (1989, 1995, 2019).

Цэнтральным месцам экуменічнай сустрэчы ў Лодзі стане “Атлас Арэна” – шматфункцыянальны комплекс, які можа ўмясціць 13 805 чалавек і з’яўляецца самай вялікай крытай пляцоўкай у Польшчы.

Першае запрашэнне правесці сустрэчу ў Лодзі ў супольнасць “Тэзэ” даслалі ў 2017 годзе 200 маладых людзей, якія сабраліся на экуменічнай малітве на мясцовым узроўні. Праз некалькі гадоў запрашэнне накіравалі таксама тагачасны арцыбіскуп Лодзі Гжэгаш Рысь, мэр горада Ганна Знадоўска і епіскап евангелічна-рэфармацкай Царквы Сэмка Кароза.
 

31 снежня 2025, 09:06