“Caritas Internationalis” заснавала прэмію для падтрымкі жанчын
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Натхнёная Юбілеем Надзеі, прэмія "Спрадальніцы надзеі" будзе прысуджацца праектам, якія падтрымліваюць жанчын у сітуацыях выключэння і спрыяюць умацаванню іх ролі ў грамадстве.
"Жанчыны і дзяўчаты адыгрываюць ключавыя ролі ў сваіх супольнасцях і з'яўляюцца сапраўднымі будаўнікамі надзеі, адначасова несучы найбольшыя наступствы канфліктаў і беднасці", - заявіў генеральны сакратар “Caritas Internationalis” Алістэр Датан, падкрэсліўшы прыхільнасць арганізацыі да барацьбы з няроўнасцю.
Прэмія будзе падтрымліваць праграмы, накіраваныя на процідзеянне насілля ў адносінах да жанчын, іх удзел у мірабудаўніцтве і развіцці жаночага лідарства ў мясцовай палітыцы.
Заяўкі могуць падаваць арганізацыі “Caritas” на ўсіх узроўнях, манаскія супольнасці і жаночыя арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з Касцёлам. Для ўдзелу патрабуецца ліст падтрымкі ад біскупа або адпаведнай касцельнай улады.
Прыём заявак доўжыцца з 10 сакавіка да 1 верасня 2025 года. Лаўрэаты будуць абвешчаны 10 снежня 2025 года ў Міжнародны дзень правоў чалавека.