Аддзяленне "Caritas Internationalis" раздае харчаванне жыхарам Харкава. 27 верасня 2022 года Аддзяленне "Caritas Internationalis" раздае харчаванне жыхарам Харкава. 27 верасня 2022 года  (AFP or licensors)

“Caritas Internationalis” заснавала прэмію для падтрымкі жанчын

Міжнародная каталіцкая арганізацыя “Caritas Internationalis” стварыла прэмію “Weavers of Hope” для падтрымкі ініцыятыў, накіраваных на дапамогу жанчынам у пераадоленні дыскрымінацыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Натхнёная Юбілеем Надзеі, прэмія "Спрадальніцы надзеі" будзе прысуджацца праектам, якія падтрымліваюць жанчын у сітуацыях выключэння і спрыяюць умацаванню іх ролі ў грамадстве.

"Жанчыны і дзяўчаты адыгрываюць ключавыя ролі ў сваіх супольнасцях і з'яўляюцца сапраўднымі будаўнікамі надзеі, адначасова несучы найбольшыя наступствы канфліктаў і беднасці", - заявіў генеральны сакратар “Caritas Internationalis” Алістэр Датан, падкрэсліўшы прыхільнасць арганізацыі да барацьбы з няроўнасцю.

Прэмія будзе падтрымліваць праграмы, накіраваныя на процідзеянне насілля ў адносінах да жанчын, іх удзел у мірабудаўніцтве і развіцці жаночага лідарства ў мясцовай палітыцы.

Заяўкі могуць падаваць арганізацыі “Caritas” на ўсіх узроўнях, манаскія супольнасці і жаночыя арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з Касцёлам. Для ўдзелу патрабуецца ліст падтрымкі ад біскупа або адпаведнай касцельнай улады.

Прыём заявак доўжыцца з 10 сакавіка да 1 верасня 2025 года. Лаўрэаты будуць абвешчаны 10 снежня 2025 года ў Міжнародны дзень правоў чалавека.
 

12 сакавіка 2025, 10:05