Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Біскуп Георг Бэтцынг Біскуп Георг Бэтцынг  

Старшыня епіскапату Германіі з ініцыятывай размоў у Ватыкане

Старшыня епіскапату Германіі, біскуп Георг Бэтцынг хоча ў бліжэйшыя тыдні правесці размовы ў Ватыкане на тэму канфлікту вакол праекта Сінадальны шлях у Германіі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У лісце да трох кардыналаў з Рымскай курыі іерарх просіць "прызначыць перамовы як мага хутчэй” пасля апошняй сустрэчы Сінадальнага шляху, якая пройдзе ў Франкфурце 9-11 сакавіка 2023 года. "Запэўніваю вас, што мы сур'ёзна ставімся да выказанай вамі заклапочанасці з нагоды пытанняў адносна Сінадальнага камітэта і Сінадальнай рады", - напісаў ён.

У лісце за подпісамі кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна і прэфектаў Дыкастэрыі веравучэння кардынала Луіса Ладарыі і Дыкастэрыі па справах біскупаў кардынала Марка Уэле гаворыцца, што ні Сінадальны шлях, ні іншы створаны ім орган, ні якая-небудзь біскупская канферэнцыя не маюць кампетэнцыі заснаваць Сінадальную раду на нацыянальным, дыяцэзіяльным або парафіяльным узроўні.
 

02 сакавіка 2023, 12:15
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031