Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад крытычна аб рашэннях сінадальнага шляху ў Германіі

Святы Пасад удакладніў, што ні сінадальны шлях, ні іншы створаны ім орган, ні якая-небудзь біскупская канферэнцыя не маюць кампетэнцыі заснаваць сінадальную раду на нацыянальным, дыяцэзіяльным або парафіяльным узроўні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ліст за подпісамі кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна і прэфектаў Дыкастэрыі веравучэння кардынала Луіса Ладарыі і Дыкастэрыі па справах біскупаў кардынала Марка Уэле быў апублікаваны Канферэнцыяй Біскупаў Германіі 23 студзеня 2023 года.

Пантыфік ухваліў ліст “in forma specifica і распарадзіўся аб яго перадачы” адрасатам. Гэтаму папярэднічаў пісьмовы запыт кёльнскага кардынала Райнэра Марыі Вёлькі і біскупаў Грэгара Марыі Ханке з Айхштэта, Бертрама Майера з Аўгсбурга, Штэфана Остэра з Пасаў і Рудольфа Водэрхольцэра з Рэгенсбурга ад 21 снежня 2022 года.

Яны спыталі, ці павінны біскупы ўдзельнічаць у сінадальнай камісіі, якая займаецца арганізацыяй пастаяннай сінадальнай рады. Іерархі паставілі пад сумнеў, ці варта ім наогул удзельнічаць у ініцыятыве пасля таго, як 21 ліпеня 2022 года Святы Пасад абвясціў аб тым, што сінадальны шлях “не кампетэнтны” “абавязваць біскупаў і вернікаў прымаць новыя формы кіравання і новыя напрамкі дактрыны і маралі”.

У пастанове нямецкага сінадальнага шляху ад 10 верасня 2022 года сказана: “Сінадальная рада, як кансультатыўны орган і орган, які прымае рашэнні, разважае пра важныя падзеі ў Касцёле і грамадстве і на гэтай аснове прымае фундаментальныя рашэнні наддыяцэзіяльнай важнасці ў сферы душпастырскага планавання, у пытаннях будучыні Касцёла і ў фінансавых і бюджэтных справах Касцёла, якія не вырашаюцца на дыяцэзіяльным узроўні”. Яна павінна быць створана не пазней за сакавік 2026 года.

Кардыналы Паралін, Ладарыя і Уэле заявілі ў лісце, што нямецкія біскупы не абавязаны ўдзельнічаць у працы сінадальнай камісіі, якая, як выглядае, імкнецца паставіць сябе “вышэй за ўладу Канферэнцыі Біскупаў Германіі і дэ-факта замяніць яе”. Гэта ж тычыцца і дыяцэзіяльных сінадальных рад, якія, паводле праекта, будуць стаяць “вышэй за ўладу біскупа ў яго дыяцэзіі”. Адзначаецца, што нямецкія прапановы супярэчаць вучэнню Другога Ватыканскага Сабора.
 

24 студзеня 2023, 11:10
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031