Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Finale: Allegro vivacissimo
Расклад Падкасты
Аўдыенцыя для кіраўніцтва COMECE. Ілюстрацынае фота Аўдыенцыя для кіраўніцтва COMECE. Ілюстрацынае фота 

COMECE: Папа прасіў мець у прыярытэце праблемы Украіны

Пытанне бежанцаў з Украіны, увядзенне на Старым Кантыненце пратаколу, паводле якога яны маюць доступ да аховы здароўя і адукацыі, – некаторыя пытанні, якія Папа абмеркаваў з прэзідыумам COMECE.

Ян Глінскі

Генеральны сакратар Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці ксёндз Мануэль Барыёс Прыета, падсумоўваючы сустрэчу з Папам, падкрэсліў, што Еўропа дала прыклад, як можна прымаць бежанцаў, якія ўцякаюць з-за вайны.

“Папа прасіў COMECE зрабіць пытанне вайны ва Украіне сваім прыярытэтам. Гаворка не толькі пра тэму канфлікту, пра тое, які ён сур’ёзны, і пра заклікі скласці зброю, якія мы скіроўваем і будзем іх працягваць. Вайна прыносіць мноства іншых праблем, якія датычаць усіх нас, такіх як энергетычны крызіс, рост коштаў і крызіс бежанцаў. Папа казаў пра ідэю Еўропы, аб’яднанай у разнастайнасці, звяртаў увагу, што трэба шанаваць культуры розных краін”, – адзначыў ксёндз Барыёс.

У той жа час генеральны сакратар COMECE заўважыў, што зусім па-іншаму выглядае сітуацыя з бежанцамі, якія прыбываюць з зонаў ваенных дзеянняў з-за межаў Еўропы і спрабуюць трапіць у Еўрапейскі саюз. “Для іх існуе пакт аб міграцыі і прытулку, які быў прапанаваны Еўрапейскай камісіяй, і мы працуем над ім ад імя COMECE, таму што лічым важным, каб гэтая прапанова была прынята”, - падкрэсліў генеральны сакратар, дадаўшы, што адносна пытання міграцыі Еўрасаюз усё яшчэ не выпрацаваў эфектыўнай палітыкі.
 

16 снежня 2022, 10:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930