Пошук

Удзельнікі міжнароднай сустрэчы "Адказ веры на наркотыкі і злачыннае вербаванне моладзі" Удзельнікі міжнароднай сустрэчы "Адказ веры на наркотыкі і злачыннае вербаванне моладзі" 

У Ватыкане шукаюць адказ на нарказалежнасць і злачыннасць

У Ватыкане прадстаўнікі чатырох кантынентаў шукаюць агульныя адказы на нарказалежнасць, уразлівасць моладзі і яе вербаванне арганізаванай злачыннасцю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З 25 па 27 жніўня 2026 года ў Ватыкане праходзіць міжнародная сустрэча "Адказ веры на наркотыкі і злачыннае вербаванне моладзі: дыялог ад Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна да свету". Пра яе для “Vatican News” расказваюць журналісты Валерыа Паламбара і Себасцьян Сансон Ферары.

Прадстаўнікі Лацінскай Амерыкі, Азіі, Афрыкі і Еўропы дзеляцца досведам і шукаюць агульныя падыходы да праблемы злоўжывання наркотыкамі, уразлівасці дзяцей, падлеткаў і моладзі, а таксама іх вербавання арганізаванымі злачыннымі групамі.

Сустрэчу арганізавалі Лацінаамерыканскае душпастырства па прафілактыцы і падтрымцы ў выпадку залежнасцей (PLAPA), Рада біскупскіх канферэнцый Лацінскай Амерыкі (CELAM), Міжамерыканская камісія па кантролі за злоўжываннем наркотыкамі (CICAD), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў (OSA). Іх падтрымалі Папская камісія па Лацінскай Амерыцы, Папская акадэмія жыцця і Бюро Злучаных Штатаў па міжнародных пытаннях, звязаных з наркотыкамі і правапрымяненнем.

Удзельнікі абмяркоўваюць досвед розных супольнасцей і адказы, якія ўжо выпрацоўваюць рэлігійныя арганізацыі. 27 жніўня 2026 года сустрэча завершыцца аўдыенцыяй у Папы Льва XIV.

Падчас працы форуму
Падчас працы форуму

Асобная ўвага надаецца праблемам, звязаным са злоўжываннем наркотыкамі і фактарамі ўразлівасці, якія асабліва закранаюць дзяцей, падлеткаў і моладзь. Падчас форуму прадставілі таксама дапаможнік па суправаджэнні і прафілактыцы, падрыхтаваны Лацінаамерыканскае душпастырства па прафілактыцы і падтрымцы ў выпадку залежнасцей у выніку рэгіянальнай працы з удзелам больш за 300 чалавек з 18 краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна.

Доўгатэрміновая мэта – наладзіць супрацоўніцтва паміж рэлігійнымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у розных рэгіёнах, і выпрацоўваць супольныя падыходы да прафілактыкі, дапамогі і абнаўлення грамадскіх сувязяў.

Псіхолаг Сімонэ Федэр, каардынатар напрамку залежнасцей "Casa del Giovane" ў Павіі, лічыць неабходным быць там, дзе людзі непасрэдна сутыкаюцца з цяжкасцямі. "Мы павінны выходзіць з нашых звыклых асяроддзяў – амбулаторый, супольнасцей", - падкрэслівае ён. Паводле Федэра, неабходна даваць голас тым, хто яго не мае, і быць у тых месцах, дзе маладыя людзі рызыкуюць згубіцца. Ён заклікае працаваць з сем'ямі і асяроддзем, каб супольнасць, у якой чалавек перажывае свае цяжкасці, станавілася асяроддзем, якое выхоўвае.
 

27 жніўня 2026, 10:19