Леў XIV прыняў прэзідэнта Лівана Жазэфа Ауна Леў XIV прыняў прэзідэнта Лівана Жазэфа Ауна  (@Vatican Media)

Леў XIV прыняў прэзідэнта Лівана ў Ватыкане

Леў XIV прыняў прэзідэнта Лівана Жазэфа Ауна. Пасля аўдыенцыі палітык сустрэўся з кіраўніцтвам Дзяржсакратарыята і абмеркаваў выкананне пагаднення аб стабілізацыі паўднёвых меж краіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

20 жніўня 2026 года ў Апостальскім палацы Ватыкана Папа прыняў на аўдыенцыі кіраўніка Ліванскай Рэспублікі Жазэфа Ауна. Затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Жазэф Аун падчас сустрэчы з кардыналам П’етра Паралінам
Жазэф Аун падчас сустрэчы з кардыналам П’етра Паралінам   (@Vatican Media)

Падчас сардэчнай размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце абмяркоўвалася трохбаковае рамачнае пагадненне, падпісанае Злучанымі Штатамі Амерыкі, Ізраілем і Ліванам. Яно прадугледжвае стабілізацыю паўднёвых меж Ліванскай Рэспублікі і дасягненне справядлівага і трывалага міру.

Прадстаўнікі Святога Пасада выказалі задавальненне ў сувязі з падпісаннем дакумента, аднак адзначылі сур’ёзную занепакоенасць цяжкасцямі, якія ўзнікаюць пры яго выкананні. Яны таксама запэўнілі ў падтрымцы намаганняў, скіраваных на рэалізацыю пагаднення.
 

20 жніўня 2026, 14:15