Дзяржаўны сакратар Яго Святасці з візітам у Мексіцы
Дзяржаўны сакратар Яго Святасці наведвае Мексіку з 4 па 6 жніўня 2026 года.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дзяржаўны сакратарыят паведаміў, што кардынал П’етра Паралін на запрашэнне ўладаў краіны знаходзіцца ў Мексіцы з 4 па 6 жніўня 2026 года. Падчас візіту прадугледжаны сустрэчы з прэзідэнтам Клаўдыяй Шэйнбаўм, а таксама з міністрам унутраных спраў краіны Росай Ісэлай Радрыгес і міністрам замежных спраў Робертам Веласка Альварэсам.
У праграме таксама значыцца сустрэча з кіраўніцтвам Канферэнцыі Біскупаў Мексікі. Завяршыцца візіт кардынала Параліна святой Імшой у санктуарыі Маці Божай Гвадэлупскай.
05 жніўня 2026, 10:05