Пошук

Пантыфік прыняў Прэзідэнта Калумбіі

Леў XIV прыняў Прэзідэнта Калумбіі Густава Петра; пазней адбылася сустрэча палітыка з кардыналам Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сёння, 2 ліпеня 2026 года, Папа прыняў у Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Калумбія Густава Франсіска Петра Урэга. Пасля аўдыенцыі калумбійскі кіраўнік дзяржавы сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці.

Падчас размовы ў Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі паміж Калумбіяй і Святым Пасадам, якія характарызуюцца пастаянным і плённым супрацоўніцтвам паміж Касцёлам і дзяржавай у справе прасоўвання міру, згоды і нацыянальнай еднасці.

Далей размова перайшла да сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Калумбіі і рэгіёне. Асаблівая ўвага была нададзена наступствам канфліктаў, разбуральнай дзейнасці міжнароднай арганізаванай злачыннасці і праблеме змены клімату.
 

02 ліпеня 2026, 13:04