Леў XIV падчас малітвы "Анёл Панскі" ў Кастэль-Гандольфа Леў XIV падчас малітвы "Анёл Панскі" ў Кастэль-Гандольфа  (ANSA)

Змены ў календары Папы: 5 ліпеня “Анёл Панскі” ў Ватыкане

Унесена карэктыва ў ліпеньскі каляндар Папы: 5 ліпеня малітва “Анёл Панскі” прагучыць у Ватыкане.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Апостальская Сталіца паведаміла аб змене ў раней апублікаваным ліпеньскім календары дзейнасці Льва XIV. У бліжэйшую нядзелю, 5 ліпеня 2026 года, Святы Айцец узначаліць малітву "Анёл Панскі" з акна Апостальскага палаца ў Ватыкане, а не з летняй рэзідэнцыі ў Кастэль-Гандольфа, як планавалася раней.

Пасля вяртання з паездкі на Лампедузу, запланаванай на 4 ліпеня, Папа 5 ліпеня апошні раз перад летнім перапынкам сустрэнецца з вернікамі на паўднёвай марыйнай малітве ў Ватыкане. Пасля гэтага ён накіруецца ў Кастэль-Гандольфа на летні адпачынак. У наступныя тры нядзелі – 12, 19 і 26 ліпеня 2026 года – малітву "Анёл Панскі" Святы Айцец узначаліць на плошчы Свабоды перад Апостальскім палацам у Кастэль-Гандольфа.

Як паведамлялася раней, да канца ліпеня 2026 года не будуць праводзіцца папскія агульная аўдыенцыі. У жніўні і аўдыенцыі, і нядзельная малітва "Анёл Панскі" плануюцца ў Ватыкане. Адзіным выключэннем стане ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў суботу, 15 жніўня 2026 года, калі Леў XIV правядзе паўднёвую малітву з Кастэль-Гандольфа.

Што да жнівеньскіх агульных аўдыенцый, Прэфектура Папскага дома заклікае перад кожнай з іх удакладняць на сайце канчатковае месца правядзення – гаворка пра Плошчу Святога Пятра або Залу Паўла VI.
 

02 ліпеня 2026, 11:37