Папская музычная Сікстыкская капэла ў Сан-Паўлу Папская музычная Сікстыкская капэла ў Сан-Паўлу 

Папская музычная Сікстынская капэла здзяйсняе турнэ па Бразіліі

Папская музычная капэла Сікстына здзяйсняе 15-дзённае турнэ па Бразіліі. Упершыню за больш чым 600 гадоў сваёй гісторыі калектыў выступіў у Лацінскай Амерыцы.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Турнэ ўключае наведванне гарадоў Сан-Паўлу, Курытыба, Бразіліа і Рыа-дэ-Жанэйра. Папскі хор удзельнічае ў літургічных цэлебрацыях, канцэртах і вечарах духоўнай музыкі.

У сталіцы Бразіліі мансеньёр Маркас Паван, кіраўнік Папскай музычнай капэлы Сікстына, прачытаў адкрытую лекцыю пра значэнне сакральнай музыкі ў літургіі.

Святар падкрэсліў важнасць захавання музычнай спадчыны Касцёла, таксама і ў Бразіліі. Ён аддаў даніну павагі ўсім, хто “з вялікай самаадданасцю працуе дзеля таго, каб спадчына сакральнай музыкі, як яе вызначыў Другі Ватыканскі Сабор, не была забытая”.

Абапіраючыся на свой асабісты досвед, мансеньёр Паван таксама заахвоціў моладзь набліжацца да музыкі з дзяцінства: “Мне пашанцавала пачаць займацца музыкай яшчэ ў дзіцячым садку. Гэта вельмі важна. Так я адкрыў свой музычны талент. Многія дзеці, якія маюць музычныя здольнасці, маглі б адкрыць іх у сабе, калі б мелі магчымасць вывучаць музыку ў школе”, - падкрэсліў святар.

Кардынал Паўлу Сезар Кошта, арцыбіскуп Бразіліа, назваў прыезд папскага хору вельмі важнай падзеяй для мясцовага Касцёла. Паводле яго, гэта “ўнікальная магчымасць адчуць еднасць з Наступнікам святога Пятра і па-новаму ацаніць літургічную, духоўную і культурную спадчыну, якую Касцёл захоўваў і перадаваў на працягу стагоддзяў”.
 

10 ліпеня 2026, 10:13