Сінод Біскупаў: сустрэча кіраўнікоў кантынентальных епіскапатаў
Аляксандр Панчанка - Vatican News
На рабочай сустрэчы, арганізаванай Генеральным сакратарыятам Сінода Біскупаў, збяруцца кіраўнікі Рады Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі (CELAM), Сімпозіума Біскупскіх Канферэнцый Афрыкі і Мадагаскара (SECAM), Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE), Федэрацыі Біскупскіх Канферэнцый Азіі (FABC) і іншых аб’яднанняў.
Разам з прадстаўнікамі Касцёла ў Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, Азіі, Еўропы, Акіяніі, Блізкага Усходу, Паўночнай Амерыкі і каардынатарамі кантынентальных сінадальных груп яны будуць працаваць на аснове дакумента “На шляху да сінадальных асамблей 2027–2028. Этапы, крытэрыі і інструменты для падрыхтоўкі”.
Тры дні сустрэчы будуць прысвечаны абмеркаванню асноўных вынікаў рэалізацыі выніковага дакумента XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў, абмену досведам, а таксама вызначэнню агульных працэсаў і пытанняў, якія патрабуюць сумеснага разгляду. Частка працы, арганізаваная ў форме пленарных сесій і дыскусій у групах, будзе прысвечана суправаджэнню мясцовых Касцёлаў і паляпшэнню камунікацыі.
У апошні дзень сустрэчы ўдзельнікі засяродзяцца на кантынентальных асамблеях, якія стануць этапам на шляху да вялікай Касцельнай асамблеі, запланаванай на кастрычнік 2028 года. Будуць абмяркоўвацца крытэрыі ўдзелу, пытанні прадстаўніцтва, чаканыя вынікі і роля Генеральнага сакратарыята Сінода.
Леў XIV сустрэнецца і паразмаўляе з удзельнікамі пасяджэння ўвечары 25 чэрвеня ў Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў перад завяршэннем сустрэчы.