Пошук

Базіліка Святога Пятра Базіліка Святога Пятра  (AFP or licensors)

Новы расклад працы Базілікі Святога Пятра: на гадзіну даўжэй

Базіліка Святога Пятра ў Ватыкане пераходзіць на новы графік працы: з 1 чэрвеня 2026 года галоўны каталіцкі храм будзе адкрыты для наведвальнікаў штодня з 7.00 да 20.00.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Апошняя магчымасць зайсці ў храм будзе да 19.15. Аднак адміністрацыя Базілікі звяртаюць увагу на тое, што такая магчымасць непасрэдна суадносіцца "з агульным патокам наведвальнікаў і часам чакання, прадугледжаным для праходжання кантролю бяспекі".

Менавіта таму ватыканскія службы заклікаюць гасцей прыходзіць загадзя. Такі падыход дапаможа пазбегнуць доўгага стаяння ў чэргах перад уваходам і гарантуе кожнаму "спакойнае наведванне храма".

Базіліку Святога Пятра штогод наведваюць не менш за 10 мільёнаў чалавек.
 

 

02 чэрвеня 2026, 12:17