Сустрэча Папы з Прэзідэнтам Перу ў Ватыкане
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У чацвер, 18 чэрвеня 2026 года, Папа прыняў у Ватыкане на аўдыенцыі кіраўніка Рэспублікі Перу. Жазэ Марыя Балькасар Зелада, пасля гэтага сустрэўся з кардыналам П'етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці. У размове таксама прымаў удзел арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Сустрэчы прайшлі ў шчырай і прыязнай атмасферы.
Падчас гэтых сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне з нагоды добрых адносін паміж Святым Пасадам і Перу. Бакі пацвердзілі сваё жаданне далей развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва.
У цэнтры ўвагі апынуліся пытанні, якія выклікаюць агульны інтарэс. Сярод асноўных тэм суразмоўцы разгледзелі актуальны сацыяльна-эканамічны стан і праблему незаконнай здабычы карысных выкапняў. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасці спрыяння супольнаму дабру, развіцця дыялогу і падтрымкі грамадскай згуртаванасці.
Далейшая дыскусія дазволіла бакам абмяняцца думкамі адносна сацыяльна-палітычнага становішча ў рэгіёне і свеце. Удзельнікі сустрэчы ў Дзяржаўным сакратарыяце звярнулі адмысловую ўвагу на феномен міграцыі. Асобна была разгледжана праблема арганізаванай злачыннасці. На заканчэнне суразмоўцы абмеркавалі наступствы канфліктаў.