Пошук

IV сесія надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане IV сесія надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Чацвёртая сесія кансісторыя: Сінод і святарскае служэнне

У другой палове дня 27 чэрвеня 2026 года ў ватыканскай Сінадальнай зале прайшла чацвёртая сесія надзвычайнага кансісторыя, скліканага Львом XIV. Галоўнымі тэмамі сустрэчы сталі рэалізацыя сінадальнага шляху ў Касцёле і разуменне сучаснага святарскага служэння.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля ўступнай малітвы мадэратар сесіі кардынал Джозэф Тобін адкрыў пасяджэнне, перадаўшы слова генеральнаму сакратару Сінода Біскупаў кардыналу Марыё Грэку. Даклад апошняга быў прысвечаны рэалізацыі вынікаў Сінода.

Падчас дыскусіі кардыналы падкрэслілі неабходнасць далейшага паглыблення і практычнага ўвасаблення духоўнага і гістарычнага вымярэнняў сінадальнасці. Асобная ўвага была нададзена стварэнню вобраза святарскага служэння: прыгожага, творчага, евангельскага і адначасова пазбаўленага клерыкальнага падыходу.

Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі рызыку таго, што празмерная складанасць працэсаў кансультацый можа ўскладніць выкананне місіі Касцёла менавіта ў той час, калі ён пакліканы даваць выразнае сведчанне свету. Гаворка ішла пра ўдзел іерархаў і народа Божага ў сумесным распазнаванні таго, што Святы Дух кажа Касцёлу, пры захаванні адметнай ролі кожнага. Было таксама адзначана значэнне досведу Усходніх Цэркваў для развіцця сінадальнага жыцця ва ўсім Касцёле.

27 чэрвеня 2026, 18:29