Пошук

Леў XIV з кардыналам Рэ Леў XIV з кардыналам Рэ  (ANSA)

Дэкан Калегіі кардыналаў: час няпросты, але ёсць падставы для надзеі

Кардынал Джавані Батыста Рэ падзякаваў Льву XIV за энцыкліку “Magnifica humanitas” і заклік будаваць цывілізацыю любові, запэўніўшы ў падтрымцы Калегіі кардыналаў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Дэкан калегіі кардыналаў Джавані Батыста Рэ падзякаваў Льву XIV за запрашэнне прыняць удзел у надзвычайным кансісторыі, які праходзіць у няпросты для чалавецтва час. Іерарх адзначыў, што сучасная эпоха адзначана імклівым тэхналагічным развіццём, якое прывяло да з'яўлення штучнага інтэлекту. Адначасова свет сутыкаецца з ростам чалавечай беднасці і крызісам этычных і маральных каштоўнасцяў.

У той жа час сёння можна заўважыць і знакі надзеі і духоўнага адраджэння. Адным з такіх знакаў стала нядаўняе апостальскае падарожжа ў Іспанію, - падкрэсліў іерарх.

Асобна кардынал Рэ адзначыў, што новая энцыкліка Льва XIV “Magnifica humanitas” выводзіць Касцёл у авангард асэнсавання праблематыкі штучнага інтэлекту. На яго думку, гэты дакумент стане каштоўным арыенцірам не толькі для Касцёла, але і для ўсяго чалавецтва.

Іерарх таксама падзякаваў Пантыфіку за заклік абуджаць чалавечыя сумленні і будаваць цывілізацыю любові, братэрства і міру. Ён выказаў удзячнасць за рашучае асуджэнне вайны, назваўшы яе стратай для кожнага чалавека і адной з найглыбейшых трагедый чалавецтва.

Напрыканцы звароту кардынал Рэ запэўніў Льва XIV у поўнай падтрымцы з боку калегіі кардыналаў і выказаў гатоўнасць да далейшага плённага супрацоўніцтва ў служэнні Касцёлу.

26 чэрвеня 2026, 13:41