Удзельнікі надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане Удзельнікі надзвычайнага кансісторыя ў Ватыкане  (@Vatican Media)

Кардынал Брыслін: прагрэс патрабуе духоўных каштоўнасцей

“Ці суправаджаецца тэхнічны прагрэс ростам адказнасці, ці, наадварот, стварае новыя формы выключэння чалавека?”, - прапанаваў задумацца ўдзельнікам надзвычайнага кансісторыя кардынал Стэфан Брыслін.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Паўднёваафрыканскі іерарх выступіў з уступным дакладам на пачатку трэцяй сесіі кансісторыя, якая прайшла ў першай палове дня 27 чэрвеня 2026 года ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Кардынал Брыслін заўважыў, што чалавецтва сёння “будуе” сваю будучыню, у якой асаблівае значэнне набываюць новыя тэхналогіі і штучны інтэлект. Паводле яго слоў, чалавек атрымаў вельмі магутныя інструменты, але не заўсёды разумее, у якім кірунку іх выкарыстоўвае.

Тэхнічны прагрэс можа зрабіць жыццё больш зручным, але разам з гэтым узнікае небяспека, што чалавек пачне лічыць тэхналогіі галоўнай мэтай і страціць увагу да самога чалавека. У выніку частка людзей можа быць выключана з гэтага “прагрэсу”, а паняцце шчасця можа звесціся толькі да камфорту і эфектыўнасці, адзначыў ён.

Кардынал Брыслін лічыць важным глядзець не толькі на магчымасці тэхнікі, але і на тое, якое грамадства яна фарміруе. Ён падкрэсліў важнасць супольнага будаўніцтва будучыні, у якім кожны нясе адказнасць, а таксама чатырох асноўных прынцыпаў: сапраўднага разумення шчасця, прызнання чалавечых межаў, супольнай адказнасці і разважлівага падыходу да прыняцця рашэнняў.

Іерарх падкрэсліў, што без унутраных арыенціраў чалавек лёгка губляецца ў свеце тэхналогій. Хрысціянства прапануе адказ праз тры асноўныя цноты: веру, любоў і надзею. Вера дапамагае бачыць сэнс гісторыі і давяраць Божаму плану, любоў стварае сапраўдную еднасць паміж людзьмі, а надзея дае сілу будаваць будучыню нават у складаных умовах. Асаблівае месца ў гэтым кантэксце, паводле кардынала Брысліна, займае Эўхарыстыя, якая становіцца крыніцай адзінства і вучыць бачыць у іншым брата.

Сапраўднае будаўніцтва добрай будучыні, паводле іерарха, магчыма толькі тады, калі тэхнічны прагрэс спалучаецца з адказнасцю, адзінствам і духоўнымі каштоўнасцямі.
 

27 чэрвеня 2026, 15:03