У Рыме адзначылі 50-годдзе школы пры шпіталі "Bambino Gesù"
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У Рыме 4 чэрвеня 2026 года прайшла афіцыйная цырымонія, прысвечаная паўвекавому юбілею Школы ў шпіталі "Bambino Gesù".
Гэтая ўнікальная адукацыйная ініцыятыва пачала сваю дзейнасць у 1975-1976 навучальным годзе. Яе галоўная мэта – дапамагчы хворым дзецям не губляць сувязь з вучобай, сябрамі і звычайным паўсядзённым жыццём падчас працяглага знаходжання ў бальнічных палатах.
Гісторыя праекта пачыналася 50 гадоў таму на рымскім пагорку Джанікала ўсяго з двух настаўнікаў для невялікай групы дзяцей пачатковай школы. З часам дзейнасць пашырылася на іншыя аддзяленні і філіялы шпіталя, уключаючы Палідора, Санта-Марынэлу, а з 2023 года – і Цэнтр паліятыўнай дапамогі ў Пасаскура, дзе нядаўна праграму адкрылі таксама для братоў і сясцёр хворых дзяцей.
Акрамя традыцыйных урокаў, школа прапануе анлайн-кансультацыі, праекты прафесійнага навучання і курсы пісьменнасці для замежных пацыентаў і іх бацькоў – у 2025 годзе такую дапамогу атрымалі 32 замежнікі васьмі розных нацыянальнасцей.
У апошнім навучальным годзе ў занятках удзельнічалі больш за 4 тысячы вучняў.