Пошук

Святая Імшы ўдзельнікаў рэкалекцый "Неакатэхуменальнага шляху" Святая Імшы ўдзельнікаў рэкалекцый "Неакатэхуменальнага шляху" 

800 святароў-місіянераў сабраліся на святой Імшы ў Ватыкане

Каля 800 святароў, якія прымаюць удзел у рэкалекцыях, арганізаваных рухам “Неакатэхуменальны шлях”, сабраліся 24 чэрвеня 2025 года на святую Імшу ў Базіліцы Святога Пятра.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Візіт у Ватыкан стаў часткай духоўных практыкаванняў для духавенства з розных частак амерыканскага кантынента, арганізаваных “Неакатэхуменальным шляхам” у італьянскім горадзе Порта-Сан-Джорджыа, дзе размяшчаецца галоўная сядзіба гэтага руху.

Літургіі ля магілы Князя Апосталаў папярэднічаў удзел святароў у агульнай аўдыенцыі з Папам, якая прайшла на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. Пантыфік прывітаў душпастыраў і пажадаў, каб штодзённая цэлебрацыя Эўхарыстыі была для іх падтрымкай у служэнні Божаму народу.

У рамках рэкалекцый святары перажылі надзвычайны досвед: на працягу чатырох дзён яны па двое абвяшчалі Евангелле ў розных італьянскіх парафіях, не маючы з сабой ні грошай, ні правізіі, ні мабільных тэлефонаў. Місіянерская ініцыятыва была прымеркавана да 800-годдзя смерці святога Францішка Асізскага, які заклікаў сваіх вучняў да літаральнага выканання Евангелля і прапаведавання ў духу беднасці.

Святую Імшу ў Базіліцы Святога Пятра ўзначаліў перуанскі арцыбіскуп Хаўер Аўгуста Дэль Рыа Альба, пастыр архідыяцэзіі Арэкіпа. “Мы з’яўляемся сынамі Касцёла, і Касцёл разлічвае на нас у новай евангелізацыі”, - падкрэсліў у гаміліі іерарх.
 

25 чэрвеня 2026, 13:01