Саюз мастацтва і веры: Азербайджан дапаможа Ватыкану
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
29 красавіка 2026 года ў зале пасяджэнняў Прэзідыума Дзяржавы Ватыкан адбылася знакавая падзея, якая замацавала повяззю дабрачыннасці адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Азербайджанам.
Сродкі пойдуць на вяртанне першапачатковага бляску адразу некалькім значным творам. Спецыялісты будуць працаваць з дзвюма статуямі святых Пятра і Паўла, якія знаходзяцца непасрэдна ўнутры базілікі. Акрамя таго, работы ахопяць яшчэ дзве скульптуры ў квадрыпорціку – велічным атрыуме перад храмам. Яны прадстаўляюць постаці святога Паўла і евангеліста Лукі.
Гістарычны дакумент замацавалі сваімі подпісамі Старшыня Губернатарата сястра Рафаэла Петрыні і выканаўчы дырэктар “Фонду Гейдара Аліева” Анар Алакбараў. Падзея сабрала высокіх гасцей і прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса.
Гэты сумесны праект дэманструе, што касцельная маёмасць і сусветная спадчына застаюцца прасторай для стварэння трывалых сувязяў паміж народамі і ўмацавання даверу.