Ян Павел ІІ у Вялікай сінагозе Рыма Ян Павел ІІ у Вялікай сінагозе Рыма 

Гістарычны крок: 40 гадоў візіту Пантыфіка ў сінагогу

Кардынал Курт Кох нагадаў пра гістарычны візіт Папы ў рымскую сінагогу 40 гадоў таму, які заклаў трывалы падмурак для прымірэння Касцёла і юдаізму.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству зрабіў адмысловую заяву для “Vatican News” і "L'Osservatore Romano". У ёй іерарх падкрэсліў надзвычайны характар падзеі, калі Біскуп Рыма ўпершыню ў гісторыі пераступіў парог юдэйскага месца культу. Гэты жэст стаў сусветным сведчаннем глыбокай павагі да яўрэйскага народа і яго рэлігійнай традыцыі.

Ян Павел II тады адзначыў, што Каталіцкі Касцёл мае з юдаізмам такія ўнікальныя адносіны, якіх не існуе ні з адной іншай рэлігіяй. Пантыфік назваў яўрэяў "умілаванымі братамі і, у пэўным сэнсе, нашымі старэйшымі братамі".

Такім чынам ён лаканічна сфармуляваў галоўную думку, якую раней пацвердзіў Сабор. Юдэйская вера, паводле слоў Папы, з'яўляецца для хрысціян не чымсьці вонкавым, а глыбока ўнутраным.

Гэты знакавы візіт у сінагогу Рыма адбыўся 13 кастрычніка 1986 года. Разам з іншымі важнымі заявамі пра каталіцка-юдэйскі дыялог і асабістымі сяброўскімі сувязямі, святы Ян Павел ІІ вызначыў выразны шлях да будучага прымірэння.

Кардынал Кох перакананы, што менавіта гэтыя шматлікія жэсты сталі вызначальнымі для паспяховага развіцця сучасных адносін паміж дзвюма рэлігіямі.
 

14 красавіка 2026, 09:40