Здабыча медзі і кобальту на прадпрыемствах кітайскай карпарацыі CMOC Group у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Здабыча медзі і кобальту на прадпрыемствах кітайскай карпарацыі CMOC Group у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга 

Святы Пасад прадставіць платформу па этычных інвестыцыях

Святы Пасад рыхтуецца да запуску Платформы па адмове ад інвестыцый у горназдабыўную прамысловасць, якая аб’яднае намаганні Касцёла ў абароне правоў чалавека і прыроды.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У Ватыкане 20 сакавіка 2026 года пройдзе прэс-канференцыя, прысвечаная адказнаму кіраванню фінансамі ў кантэксце экалогіі. Гаворка ідзе пра стварэнне механізму, які дазволіць каталіцкім структурам і вернікам выводзіць свае капіталы з прадпрыемстваў, дзейнасць якіх звязана з разбуральнай здабычай карысных выкапняў.

Паводле паведамлення Залы Друку, сярод выступоўцаў будзе кардынал Фабіа Баджа, падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Разам з ім прымуць удзел кардынал Альвара Рамацыні, Біскуп Гватэмалы, вядомы абаронай правоў чалавека і карэнных народаў, а таксама біскуп Вісэнтэ Ферэйра з Бразіліі, які з’яўляецца дарадцам сеткі "Iglesias y Minería".

Платформа не проста дэкларуе прынцыпы, яна абапіраецца на жывы досвед супольнасцей, якія сутыкаюцца з прамысловай эксплуатацыяй зямель. Разам з іерархамі выступіць Іаланда Флорэс, лідар народа аймара з Перу. Яе рэгіён знаходзіцца ў эпіцэнтры інтарэсаў кампаній, якія займаюцца здабычай крытычна важных мінералаў.

Значную ролю ў праекце адыгрывае сетка "Iglesias y Minería". Яе прадстаўнікі, такія як біскуп Вісэнтэ Ферэйра з Бразіліі і айцец Дарыё Босі, падзеляцца стратэгіямі адказнага стаўлення да прыродных рэсурсаў. Жаночы погляд на праблему прадставяць манахіні з Аўстрыі і Ганы, якія займаюцца пытаннямі экалогіі і міру на розных кантынентах.

Мерапрыемства будзе трансліравацца ў прамым эфіры на ютуб-канале "Vatican News".
 

17 сакавіка 2026, 12:34