Пошук

Прадстаўнікі польскі радыёстанцый падчас сустрэчы з Львом XIV Прадстаўнікі польскі радыёстанцый падчас сустрэчы з Львом XIV 

СМІ Святога Пасада: пагадненне з дзясяткам польскіх радыёстанцый

СМІ Святога Пасада падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве з 10 рэгіянальнымі прадстаўніцтвамі Польскага радыё. Гэта дазволіць данесці голас Папы да мільёнаў новых слухачоў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнікі 7 рэгіянальных рэдакцый асабіста прыбылі ў Рым, каб замацаваць партнёрства, а з яшчэ 3 філіяламі з Жэшава, Беластока і Кельцаў дамовы заключаць дыстанцыйна.

Падчас знаходжання ў Вечным горадзе медыяменеджары прынялі ўдзел у агульнай аўдыенцыі і сустрэліся з Папам Львом XIV. Яны перадалі Пантыфіку сімвалічны падарунак – бурштынавы човен, які ўвасабляе духоўнае адзінства супольнасцей, што штодня ствараюць польскую радыёпрастору.

Афіцыйнае падпісанне дакументаў адбылося ў Дыкастэрыі па камунікацыі. Як адзначае Войцех Рагацін у сваім матэрыяле для “Vatican News”, сёння ўжо каля 1500 розных структур па ўсім свеце трансліруюць навіны з Апостальскай Сталіцы, што значна ўзмацняе голас Касцёла ў барацьбе з дэзінфармацыяй.

Для саміх польскіх вяшчальнікаў гэты крок з'яўляецца выкананнем місіі грамадскіх медыя. Дырэктар “Радыё Люблін” Міраслаў Каспшак выказаў спадзяванне на тое, што і іншыя моўныя рэдакцыі “Ватыканскага радыё - Vatican News” заключаць такое партнёрства з медыя ў сваіх краінах.

Роўна год таму аналагічнае пагадненне заключылі 5 польскіх СМІ.
 

20 сакавіка 2026, 07:12