Кароль Іспаніі Філіп VI і каралев Летыцыя ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў суправаджэнні кардынала Раландаса Макрыцкаса Кароль Іспаніі Філіп VI і каралев Летыцыя ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ ў суправаджэнні кардынала Раландаса Макрыцкаса   (@VATICAN MEDIA)

Кароль Іспаніі Філіп VI стаў протаканонікам Санта-Марыя-Маджорэ

Кароль Іспаніі Філіп VI афіцыйна прыняў тытул ганаровага протаканоніка папскай Базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, што сімвалізуе непарыўную повязь паміж мадрыдскім дваром і Апостальскай Сталіцай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У пятніцу, 20 сакавіка 2026 года, у самай старажытнай марыйнай святыні Захаду адбылася цырымонія, падчас якой кардынал Раландас Макрыцкас прыняў іспанскага манарха.

Архіпрэсбітэр Базілікі падкрэсліў, што гэтая трохсотгадовая традыцыя – не проста фармальнасць, а “жывая перадача дару”, што яднае іспанскі народ з Маці Божай.

Відэа-рэпартаж з урачыстасці ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ

Перад урачыстасцю кароль быў прыняты на аўдыенцыі Львом XIV. Філіп VI адзначыў, што ў размове з Пантыфікам адчуў “тое самае разуменне” і сугучнасць поглядаў на патрэбу ў духоўнай яснасці ў сучасным свеце. Манарх таксама ўшанаваў памяць Папы Францішка, які абраў гэтую Базіліку месцам свайго спачыну, назваўшы яго жыццё “этычным маяком для чалавецтва”.

Цырымонія завяршылася сімвалічным жэстам: Філіп VI заняў сваё пачэснае месца сярод канонікаў, пацвярджаючы статус, замацаваны яшчэ Піем XII у 1953 годзе.
 

21 сакавіка 2026, 11:09