Пошук

Фрэска "Апошні суд" у Сікстынскай капэле Фрэска "Апошні суд" у Сікстынскай капэле 

Сікстынская капэла: завершана рэстаўрацыя фрэскі “Апошні суд”

У Сікстынскай капэле завяршылася рэстаўрацыя фрэскі “Апошні суд”, створанай Мікеланджэла Буанароці. Цяпер шэдэўр зноў адкрыты для агляду наведвальнікамі Ватыканскіх музеяў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пасля праведзеных работ фрэска зноў паўстала ва ўсёй сваёй уражлівай велічы, з адноўленымі, максімальна набліжанымі да арыгіналу колерамі. Каманда спецыялістаў з дзесяці чалавек правяла неабходныя працэдуры, якія ўключалі выдаленне тонкага налёту з паверхні фрэскі. Хоць ён быў амаль незаўважны няўзброеным вокам, гэты слой істотна зніжаў кантраст і выразнасць кампазіцыі, часткова засланяючы мастацкую глыбіню твора.

Нягледзячы на правядзенне работ, Сікстынская капэла заставалася адкрытай для наведвальнікаў на працягу ўсяго перыяду рэстаўрацыі.

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята падкрэсліла, што місія музеяў – заўсёды быць даступнымі для вернікаў і турыстаў, трымаючы свае дзверы адкрытымі для ўсіх наведвальнікаў. “Так было і ў гэты выключны перыяд рэстаўрацыі і кансервацыі адной з найкаштоўнейшых жамчужын музеяў – фрэскі Мікеланджэла, якая з драматычнай інтэнсіўнасцю адлюстроўвае канец свету”, - сказала Ята.
 

29 сакавіка 2026, 14:12