Прызначэнні: новыя субстытут, прэфект Папскага дома і нунцый у Італіі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Новым субстытутам Дзяржсакратара па агульных пытаннях стаў 55-гадовы арцыбіскуп Паола Рудэлі, які з 2023 года займаў пасаду Апостальскага нунцыя ў Калумбіі. З 2014 па 2019 год гэты папскі дыпламат італьянскага паходжання быў Пастаянным назіральнікам Святога Пасада пры Савеце Еўропы, а з 2020 па 2023 год – прадстаўніком Пантыфіка ў Зімбабвэ.
Арцыбіскуп Паола Рудэлі змяніў на пасадзе субстытута 66-гадовага арцыбіскупа Эдгара Пэнья Пару – папскага дыпламата венесуэльскага паходжання. Леў XIV прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Італіі і Сан-Марына. Арцыбіскуп Пэнья Пара займаў пасаду субстытута Дзяржсакратара па агульных пытаннях з 2018 года. З 2011 па 2015 год ён быў нунцыем у Пакістане, а з 2015 па 2018 год – у Мазамбіку.
Былы нунцый у Італіі і Сан-Марына (2024-2026), арцыбіскуп Пэтар Ражыч, у сваю чаргу, быў прызначаны прэфектам Папскага дома. 66-гадовы іерарх, які нарадзіўся ў Канадзе ў сям’і харвацкіх мігрантаў, мае вялікі дыпламатычны досвед. З 2009 па 2015 год ён быў нунцыем у Кувейце, Бахрэйне і Катары, а з 2010 па 2015 год таксама ў Емене і Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Затым, з 2015 па 2019 год, займаў пасаду прадстаўніка Святога Айца ў Анголе, Сан-Тамэ і Прынсіпі, а з 2019 па 2024 год – у Літве, Латвіі і Эстоніі.