Леў XIV падчас візіту ў Ліван Леў XIV падчас візіту ў Ліван  (ANSA)

Святы Пасад: Леў XIV не наведае Злучаныя Штаты ў 2026 годзе

Зала Друку Святога Пасада афіцыйна паведаміла, што Леў XIV не плануе наведваць Злучаныя Штаты Амерыкі ў 2026 годзе, нягледзячы на шматлікія паведамленні ў медыя.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэо Бруні 8 лютага 2026 года выступіў з заявай, якая абвяргае магчымасць візіту Пантыфіка ў ЗША ў бліжэйшыя дванаццаць месяцаў.

Гэта стала адказам на публікацыі ў прэсе, у прыватнасці ў газеце "Corriere della Sera", дзе сцвярджалася, што Святы Айцец можа прыняць удзел у вераснёўскай сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку і наведаць Вашынгтон.

На гэты момант Апостальская Сталіца афіцыйнага не пацвердзіла ніводнага папскага замежнага падарожжа на 2026 год. Усе паведамленні аб канкрэтных датах і маршрутах пакуль застаюцца на ўзроўні чаканняў асобных краін і іерархаў.

Адзінай рэалізаванай замежнай паездкай Льва XIV з моманту яго абрання застаецца візіт у Турцыю і Ліван, які прайшоў у лістападзе і снежні 2025 года.
 

09 лютага 2026, 09:48