2018.09.27 Conferenza cure palliative Pontificia Accademia per la Vita

Папская акадэміі жыцця: новы статут – новыя структура і задачы

Папская акадэмія жыцця атрымала абноўлены Статут, які дэталёва вызначае яе навуковыя задачы, структуру кіравання і прынцыпы супрацоўніцтва ў справе абароны чалавечай годнасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папская акадэмія жыцця, заснаваная святым Янам Паўлам ІІ, пачынае новы этап сваёй дзейнасці з абноўленым Статутам, які быў зацверджаны Папам Львом XIV.

Згодна з дакументам, установа мае на мэце не толькі вывучэнне праблем біяэтыкі, але і фарміраванне сапраўднай культуры жыцця ў поўнай адпаведнасці з Настаўніцтвам Касцёла. Акадэмія павінна аператыўна інфармаваць касцельных лідараў і грамадства пра вынікі сваіх даследаванняў у галіне біямедыцынскіх навук.

Навуковы падыход і этычны кантроль

Асаблівая ўвага ў Статуце надаецца навуковаму характару дзейнасці, якая ахоплівае розныя ўзросты чалавека і пытанні “чалавечай экалогіі”. Кіраўніцтва ўстановай ажыццяўляюць Старшыня і Канцлер, якіх прызначае Пантыфік. Важную ролю адыгрывае Духоўны дарадца, задача якога – гарантаваць, каб усе заявы Акадэміі адпавядалі каталіцкай дактрыне.

Цэнтральны офіс Акадэміі ў Ватыкане падзелены на дзве секцыі: навуковую, якая займаецца даследаваннямі і навучаннем, і адміністрацыйную. Кіраўнічая рада, у якую ўваходзяць прадстаўнікі розных дыкастэрый і навуковых інстытутаў, вызначае агульныя кірункі працы. Гэта дазваляе Акадэміі быць максімальна эфектыўнай у дыялогу з сучасным навуковым светам.

Супрацоўніцтва дзеля агульнага дабра

Статут таксама падкрэслівае важнасць сувязей з міжнароднымі ўніверсітэтамі і даследчымі цэнтрамі. Чальцы Акадэміі павінны быць гатовыя да супрацоўніцтва ў духу служэння, каб голас Касцёла ў абарону жыцця гучаў выразна і аргументавана.

Новы Статут павінен стаць надзейным юрыдычным і этычным падмурак для адказу на новыя выклікі, якія паўстаюць перад чалавецтвам.
 

28 лютага 2026, 12:05