Паміж цішынёй і дзеяннем: 150 гадоў з дня нараджэння Пія XII
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пантыфікат Пія XII (1939-1958) прыпаў на гады беспрэцэдэнтнага насілля, дзе Папу выпала роля духоўнага айца пасярод руін і чалавечых пакут. Яго глыбокая эрудыцыя ў тэалогіі і праве, а таксама шматгадовы досвед дыпламатычнай працы, у тым ліку ў Германіі, сфарміравалі яго як тонкага стратэга і абаронцу свабоды веры. Нават у самыя змрочныя часы ён імкнуўся захаваць прастору для дыялогу, заключаючы канкардаты дзеля бяспекі вернікаў, што стала для яго сапраўдным маральным выклікам.
Доўгі час постаць Пія XII была прадметам дыскусій наконт яго стрыманасці ў гады Халакосту, аднак адкрытыя ў 2020 годзе ватыканскія архівы выявілі маштаб яго непублічнай місіі. Тысячы лістоў ад яўрэяў з просьбамі аб дапамозе сведчаць аб тым, што Святы Пасад не толькі ведаў аб трагедыі, але і актыўна дзейнічаў, ратуючы людзей праз фінансавую падтрымку і арганізацыю эміграцыі.
Гэта пацвярджае вобраз Пія XII як “Анёла Рыма”, які абіраў шлях дзейснай міласэрнасці замест гучных, але часта рызыкоўных для ахвяр заяў.
Акрамя дыпламатычных высілкаў, Пій XII пакінуў глыбокі след у веравучэнні, абвясціўшы ў 1950 годзе догмат аб Унебаўзяцці Найсвяцейшай Панны Марыі.
Яго сыход у 1958 годзе ў Кастэль-Гандольфа стаў завяршэннем доўгага і плённага служэння, якое спалучала ў сабе глыбіню інтэлекту, выкарыстанне новых медыя для абвяшчэння Евангелля і нязломную веру, што паслужыла трывалым падмуркам для яго наступнікам на Пасадзе Пятра.