Пошук

Прэзідэнт Партугаліі здзейсніў візіт у Ватыкан

Наступствы разбуральнага ўрагану “Крысцін”, міжнародная сітуацыі і падтрымка міру – некаторыя тэмы візіту прэзідэнта Партугаліі Марселу Рэбелу ды Соза ў Ватыкан.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

2 лютага 2026 года партугальскага лідара прыняў на аўдыенцыі Леў XIV, пасля чаго палітык сустрэўся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце бакі высока ацанілі добрыя двухбаковыя адносіны і стасункі паміж дзяржавай і мясцовым Касцёлам. Асобную ўвагу яны надалі наступствам і шкодзе, нанесеным ураганам “Крысцін”.

Закраналася таксама нацыянальная і міжнародная грамадска-палітычная сітуацыя, з асаблівай увагай да партугаламоўных краін. Пры гэтым была падкрэслена важнасць пастаяннай прыхільнасці справе падтрымання міру ў свеце.
 

02 лютага 2026, 15:22