Папа прыняў адстаўку кардынала Дзэнары з пасады нунцыя ў Сірыі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
80-гадовы папскі дыпламат быў прадстаўніком Святога Айца ў Сірыі з 2008 года. Ён застаўся ў Дамаску нават пасля выбуху грамадзянскай вайны, падтрымліваючы мясцовую хрысціянскую супольнасць і насельніцтва, на якое абрынуліся гвалт і крайняя беднасць.
“Як можа прадстаўнік Папы быць вартым даверу, калі ён уцякае адтуль, дзе найбольш патрэбны? Для мяне гэтая місія – прывілей, дадзены мне Богам, кранальны досвед з чалавечага пункту гледжання”, - казаў іерарх, тлумачачы сваё рашэнне.
У 2016 годзе Францішак надаў на той час 70-гадоваму арцыбіскупу Марыё Дзэнары кардынальскую годнасць. Дыпламат прысвяціў гэты тытул спакутаванаму сірыйскаму народу і ахвярам канфлікту.
Новае прызначэнне для нунцыя ў Іране
31 студзеня 2026 года стала вакантнай таксама пасада нунцыя ў Іране. Леў XIV прызначыў 61-гадовага арцыбіскупа Анджэя Юзвовіча, які быў папскім прадстаўніком у гэтай блізкаўсходняй краіне з 2021 года, нунцыем у Шры-Ланцы.