Пошук

Папская Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ Папская Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ 

Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ і Берніні: новы турыстычны маршрут

Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ запрашае на тэматычную экскурсію, якая раскрывае глыбокія сувязі паміж гэтым храмам і італьянскім скульптарам Джанам Ларэнца Берніні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Экскурсійны маршрут “Берніні ў Санта-Марыя-Маджорэ: геній паміж мастацтвам і верай” уключае агляд магілы бацькі і сына – П’етра і Джана Ларэнца Берніні, баптыстэрыя з велічным мармуровым барэльефам “Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі”, скульптуры іспанскага караля Філіпа IV, знакамітай Вітой лесвіцы і завяршаецца на панарамнай тэрасе, адкуль адкрываецца маляўнічы від на дахі Рыма – ад першай майстэрні майстра да купала Базіліка Святога Пятра.

Спадчына базілікі на выставе ў Рыме

Нагодай для новай экскурсіі стала супрацоўніцтва паміж Базілікай Санта-Марыя-Маджорэ і Палацам Барберыні, у якім з 12 лютага па 14 чэрвеня 2026 года праходзіць выстава “Берніні і Барберыні”. Папская базіліка пазычыла для яе партрэтны бюст каноніка Джавані Анджэла Фруменці, аўтарства якога прыпісваецца Берніні.

Культурнае супрацоўніцтва

Базіліка Санта-Марыя-Маджорэ і Палац Барберыні заключылі пагадненне, згодна з якім прад’яўнікі білета на выставу “Берніні і Барберыні” могуць наведаць музей базілікі па зніжаным тарыфе. Таксама наведвальнікі Палаца Барберыні атрымліваюць зніжку на ўваход, прад’явіўшы білет у музейны комплекс папскай базілікі.
 

16 лютага 2026, 09:07