Біскуп Луіс Мануэль Алі Эрэра Біскуп Луіс Мануэль Алі Эрэра   (AFP or licensors)

Папа прызначыў вікарыя архіпрэзбітэра Санта-Марыя-Маджорэ

15 студзеня 2026 года Леў XIV прызначыў біскупа Луіса Мануэля Алі Эрэру на пасаду вікарыя кардынала-архіпрэзбітэра Папскай базілікі Санта-Марыя-Маджорэ.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

58-гадовы калумбійскі іерарх з сакавіка 2024 года быў сакратаром Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

Луіс Мануэль Алі Эрэра нарадзіўся ў 1967 годзе ў горадзе Баранкілья, які знаходзіцца на поўначы Калумбіі. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Багаце і Папскім грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1992 годзе.

У 2014 годзе Францішак прызначыў яго членам Папскай камісіі па абароне непаўналетніх, а ў 2015 годзе – дапаможным біскупам Багаты. У перыяд з 2021 па 2024 год іерарх быў генеральным сакратаром Канферэнцыі Біскупаў Калумбіі. У сакавіку 2024 года пачаў служэнне ў Ватыкане ў якасці сакратара Папскай камісіі па абароне непаўналетніх.

На пасадзе вікарыя кардынала-архіпрэзбітэра Папскай базілікі Санта-Марыя-Маджорэ біскуп Алі Эрэра будзе бліжэйшым супрацоўнікам 53-гадовага літоўскага кардынала Раландаса Макрыцкаса.
 

15 студзеня 2026, 12:10