Пошук

Кардынал П’етра Паралін падчас Імшы з нагоды 200-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Бразіліяй Кардынал П’етра Паралін падчас Імшы з нагоды 200-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Бразіліяй  (@VATICAN MEDIA )

Два стагоддзі разам: Святы Пасад і Бразілія святкуюць юбілей

Кардынал П’етра Паралін назваў дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і Бразіліяй мадэллю дыпламатыі на службе міру падчас Імшы з нагоды 200-годдзя двухбаковых сувязей.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас Эўхарыстыі ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ 23 студзеня 2026 года Дзяржаўны сакратар Яго Святасці адзначыў, што шлях, які пачаўся ў 1826 годзе, – гэта больш чым палітыка. Гэта “духоўны маршрут”, накіраваны на абарону чалавечай годнасці. Кардынал нагадаў, што за два стагоддзі ў Бразіліі працавалі 34 папскія нунцыі, што забяспечыла глыбокую пераемнасць гэтай місіі.

Сваю гамілію іерарх пабудаваў на біблейскіх вобразах, падкрэсліўшы, што ўлада павінна не дамінаваць, а служыць. Ён спаслаўся на прамову Папы Льва XIV ад мая 2025 года, у якой Пантыфік заклікаў дыпламатаў адмовіцца ад духу заваявання. Святы Пасад, паводле слоў Параліна, заўсёды выбірае “пакорны шлях слова”, давяраючы сіле праўды і сумлення больш, чым імгненным інтарэсам.

Падчас Імшы з нагоды 200-годдзя двухбаковых сувязей паміж Святым Пасадам і Бразіліяй
Падчас Імшы з нагоды 200-годдзя двухбаковых сувязей паміж Святым Пасадам і Бразіліяй   (@VATICAN MEDIA)

Дзяржаўны сакратар заўважыў, што еднасць не азначае аднастайнасці. На прыкладзе апосталаў ён паказаў, як розныя па паходжанні людзі могуць ствараць гармонію дзеля вышэйшай мэты. Гэты прынцып дапамог Святому Пасаду і Бразіліі прайсці праз грамадскія крызісы, захоўваючы вернасць ідэалам справядлівасці.

На заканчэнне кардынал Паралін выказаў спадзяванне на тое, што гэты юбілей стане не пунктам прыпынку, а новым этапам у сумеснай працы на карысць чалавека. Ён даверыў Святы Пасад І Бразілію апецы Багародзіцы, заклікаючы да трывалага супрацоўніцтва і ўзаемнай павагі.
 

24 студзеня 2026, 10:09