Дыпламатыя надзеі: Галахер пра глабальную бяспеку ў 2026 годзе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў інтэрв’ю агенцтву “SIR” падвёў геапалітычныя вынікі і акрэсліў перспектывы на 2026 год.
Паводле іерарха, сённяшні свет пакутуе ад “міжнароднага беспарадку”, дзе права часта саступае сіле, а страх становіцца галоўным палітычным крытэрыем.
Арцыбіскуп Галахер падкрэсліў, што сапраўдны мір немагчыма пабудаваць толькі на раззбраенні – ён павінен грунтавацца на даверы і мірных адносінах паміж народамі.
Адзін з кіраўнікоў ватыканскай дыпламатыі выказаў занепакоенасць тым, што сучасная мова часта не апісвае канфлікты, а рыхтуе і падсілкоўвае іх праз дэманізацыю праціўніка. У сувязі з гэтым Святы Пасад нястомна настойвае на выкарыстанні слоў, якія не падзяляюць, а спрыяюць узаемнаму прызнанню нават паміж ворагамі. Папа Леў XIV, як нагадаў арцыбіскуп, заклікае да “пакорнага і церпялівага” дыялогу для аднаўлення даверу дзеля дабра ўсёй чалавечай сям’і.
Асаблівая небяспека ў 2026 годзе зыходзіць ад “прывыканне да трагедый” і ігнаравання “забытых” крызісаў у Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Калі выдаткі на ўзбраенне растуць, здольнасць заўважаць ахвяр і беднасць памяншаецца, што робіць абыякавасць структурнай праблемай грамадства.
Арцыбіскуп Галахер заклікаў да аднаўлення перарваных каналаў дыялогу і падтрымкі гуманітарных ініцыятыў. Ён адзначыў, што выхаванне да міру сёння азначае процідзеянне культуры закрытасці, паколькі немагчыма дасягнуць міру паміж народамі без аднаўлення грамадскай згуртаванасці ўнутры самой супольнасці.