Пошук

Медсёстры падчас Юбілею хворых у Ватыкане Медсёстры падчас Юбілею хворых у Ватыкане  (ANSA)

Лекі ад адзіноты: кардынал Чэрны прадставіў папскае пасланне

Кардынал Майкл Чэрны прадставіў пасланне Папы Льва XIV на Сусветны дзень хворага, адзначыўшы, што сапраўднае аздараўленне немагчыма без спачування і адвагі чалавечай сустрэчы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэфект Дыкастэрыі па інтэгральным развіцці чалавека падкрэсліў, што сёлетняе папскае пасланне закранае тэму аздараўлення, якое глыбейшае за медыцынскія працэдуры. Дакумент засяроджаны на трох аспектах: шчырай сустрэчы, спачуванні і сапраўднай любові. “Кожнаму патрэбны той, хто яго выслухае”, - нагадаў іерарх, называючы прысутнасць побач з хворым лепшымі лекамі ад адзіноты.

Паводле слоў кардынала, Папа заклікае вернікаў не проста захапляцца Добрым Самаранінам, а наследаваць яго, бо якасць нашых адносін правяраецца менавіта ў хвіліны чужой бездапаможнасці.

У цэнтры папскага дакумента знаходзіцца непарыўная сувязь трох вымярэнняў любові: да Бога, да бліжняга і да самога сябе. Спасылаючыся на думку Бэнэдыкта XVI, кардынал нагадаў, што чалавек здабывае сваю сапраўдную вартасць не праз замкнёнасць у сабе, а праз жывыя адносіны з іншымі і Стварыцелем. Служыць бліжняму — значыць любіць Бога не на словах, а праз дзейную прысутнасць у жыцці тых, хто найбольш патрабуе суцяшэння.
 

22 студзеня 2026, 11:22