Леў XIV прыняў у Ватыкане Капітанаў-рэгентаў Сан-Марына
Аляксандр Панчанка - Vatican News
12 студзеня 2026 года Леў XIV прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Матэа Росі і Ларэнца Буглі. Затым палітыкі сустрэліся з кардыналам-дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас перамоў у Дзяржаўным сакратарыяце былі адзначаны выдатныя двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі і ўнёсак Касцёла ў жыццё грамадства Сан-Марына. Увага была нададзена таксама сучасным міжнародным крызісам, асабліва канфлікту ва Украіне, супрацоўніцтву ў межах шматбаковага дыпламатычнага дыялогу і важнасці міжрэлігійнага дыялогу для падтрымкі міру, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.